«ТО́РБА СМЕ́ХУ»,

зборнік гумарыст. і сатыр. твораў (фацэцый) на польскай і бел. мовах. Складзены ў 1773—98 выкладчыкам бернардзінскага калегіума ў г. Сянно (Віцебская вобл.) К.Жэрай. Уключае 223 анекдатычныя пацешныя і павучальныя гісторыі, якія здарыліся на Піншчыне, Гродзеншчыне, Лепельшчыне, у Гродне, Драгічыне і інш. мясцовасцях Беларусі і Польшчы. Некаторыя маюць антыклерыкальны і антыпрыгонніцкі змест. Рукапіс выяўлены і апубл. ў 1893 З.​Глогерам.

Публ.:

Vorago rerum: Torba śmiechu. Warszawa, 1980.

А.​В.​Мальдзіс.

т. 15, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)